Даражэнькія, запрашаем вас на Масленую этна-вечарыну ў філіял Веткаўскага музея!
Вас чакаюць масленічныя песні і карагоды пад гармонік, гульні і танцы. А яшчэ будзем збіваць смятану ў маслабойцы, каб атрымаць масла. Магчыма зробім з гэтага спаборніцтва, каб знайсці самага спрытнага маслабойніка.
І галоўны сюрпрыз вечара: кожнага нежанатага хлопца адорым "калодкай"!
І, канешне, такая вечарына, як ніякая іншая, не абыдзецца без смачнага стала, на якім галоўная стравай будуць бліны.
Усіх гасцей чакаем не з пустымі рукамі, а з блінамі! Абавязкова прыносьце ўласна зробленыя блінцы і ўсё што любіце да бліноў! Будзем смакаваць і дзяліцца рэцэптамі.
Апошнім часам філіял Веткаўскага музея не ўмяшчае ўсіх гасцей нашых вечарын. А нам важна, каб кожны пачуваўся ўтульна і ўсім хапала месца і на танцах, і за сталом, і на лаўцы.
Таму колькасць месцаў абмежаваная - 25 чалавек! Неабходна загадзя набыць білеты ў самім філіяле ці, калі няма мажлівасці, забраніраваць месцы. Для гэтага тэлефануйце +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).
Кошт удзелу: 5 BYN для дарослых, 2,5 BYN для дзяцей школьнага ўзросту.
Дата: 26.02 (нядзеля), пачатак у 15:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Нам прыйшлося абмежаваць колькасць гасцей вечарыны ў філіяле. Таму мы вырашылі дадаць яшчэ адну лакацыю для правядзення вечарыны - сам Веткаўскі музей у Ветцы! Там імпрэза адбудзецца 25 лютага (у суботу), неабмежаваная колькасць гасцей і больш шырокая праграма. Пра вечарыну ў Ветцы глядзіце ў нашай афішы "Маслены дзень з Веткаўскім музеем".