Расклад куратарскіх лекцый на ЛЮТЫ:

Кожную пятніцу а 18-й гадзіне супрацоўнікі Веткаўскага музея запрашаюць разам спазнаваць таямніцы традыцыйнай культуры ў асяроддзі выставачных праектаў філіяла музея!

03.02.2023 - "Прастора і час у Веткаўскай іконе".
У межах новай выставы “Спасава Слабада”.
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзеячка культуры Беларусі.

10.02.2023 - “Кветкі і травы як ідэя Рая ў стараабрадніцкай культуры".
У межах новай выставы “Спасава Слабада”.
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзеячка культуры Беларусі.

17.02.2023 - "Людзі і птушкі. Міфы і легенды".
У межах выставы “выРай”.
Лектары: Пятро Цалка, дырэктар Веткаўскага музея.

24.02.2023 - "Іллінскі храм".
У межах новай выставы “Спасава Слабада”.
Лектары: Андрэй Скідан і Юры Катляроў, навуковыя супрацоўнікі Веткаўскага музея.

Месца правядзення:
г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика