Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах новай выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Іканаграфія “Вогненнае ўзыходжанне прарока Іллі"".

27.01 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

У Гомелі, у гістарычным раёне Спасава слабада, знаходзіцца самы стары стараабрадніцкі храм, які захаваўся ў Беларусі - Іллінская царква. Цяпер гэта помнік драўлянага дойлідства канца XVIII стагоддзя. Яшчэ ў 1960-я гады ў гэты храм масава з'язджаліся на святы вернікі з Гомельскага, Веткаўскага, Добрушскага і Буда-Кашалёўскага раёнаў.

Храмавай іконай Іллінскай стараабрадніцкай царквы быў вобраз прарока Іллі, якога веткаўскія стараабраднікі часта замаўлялі ў разгорнутай кампазіцыі "Вогненнае ўзыходжанне". Гэты абраз уваходзіў у лік агнявідных, агняпальных, цесна звязаных з гісторыяй і культурай Веткі. Хоць сам сюжэт з падрабязнасцямі жыцця прарока Іллі склаўся досыць рана - ужо ў другой палове XIII стагоддзя былі вядомыя рускія жыційныя іконы прарока - але і тут Ветка ўнесла свае карэктывы, зрабіла свае акцэнты і па-свойму асэнсавала ролю святога ў сваёй культуры і гісторыі.

Пра гэта мы і пагаворым на куратарскай лекцыі ўжо ў гэтую пятніцу.

Лектарка: Вольга Афанасьева, магістарка тэалогіі, навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика