Сябры!
Для вас у гэтую нядзелю 29 студзеня ў філіяле Вектаўскага музея мы ладзім напраўду эксклюзіўны майстар-клас.
Наш сябра Віктар Шыпкоў, які з'яўляецца аўтарам вось гэтых кажушак, якія вы бачыце на фота, падзеліцца сваімі ведамі і навыкамі па іх вырабе.
Ён раскажа пра віды верхняга адзення Гомельскага раёна, навучыць і дапаможа зрабіць выкрайку, падкажа як правільна сшыць гатовыя часткі і зрабіць упрыгожванні.
Што неабходна ўзяць з сабой на майстар-клас:
- для выкрайкі - альбо адразу тканіну на падкладку, альбо спанбонд, альбо поліэтылен (не тонкі, больш шчыльны) - любое з гэтага каля 2 метраў, альбо шпалеры (толькі не самыя тонкія папяровыя, а больш шчыльныя, рулона шпалер хопіць на двух чалавек);
- шпількі, іголкі для працы з выкрайкай;
- вялікія, зручныя, якасныя нажніцы;
- можна ўзяць яшчэ і палітовую тканіну - каб пакраіць і яе (галоўнае не скуру).
Кошт: 10 BYN
Калі: 29.01 (нядзеля), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне, альбо тут у прыватныя паведамленні. Нам трэба ведаць, колькі вас будзе, каб на ўсіх хапіла месца і ўвагі.
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
*усе фота Віктара Шыпкова