Сябры!

У суботу 28 студзеня ў 16:00 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!

Нам захацелася крыху працягнуць асалоду каляднага часу. Таму прапануем вам разам з намі паглядзець цудоўны фільм "Вечары на хутары каля Дзіканькі", зняты ў 1961 годзе рэжысёрам Аляксандрам Роў.

Верагодна вы ўжо глядзелі гэту прыгожую экранізацыю аднайменнай аповесці Мікалая Гогаля, і, магчыма, не адзін раз. Але пагадзіцеся: гэты фільм можна пераглядаць бясконца.

Таму запрашаем на сумесны прагляд легендарнай кінастужкі на вялікім экране. А пасля - за кубкам духмянай гарбаты абмяркуем пабачанае. Паразмаўляем пра фільм і нашы калядныя традыцыі!

Калі: 28.01 (субота) у 16:00.

Працягласць фільма: гадзіна.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

Тэлефон філіяла: +375(232)509698.

* На фота кадр з кіно "Вечары на хутары каля Дзіканькі".

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика