Frame_4681_Medium.png

Запрашаем на куратарскую экскурсію па нашай новай выставе "«Прошу я Вас сработать ризу...». Дынастыя майстроў Свяшчэннікавых".

Гэта выстава прысвечана стараабрадніцкаму роду Свяшчэннікавых, якія былі цэлай дынастыяй майстроў, што стваралі чаканеныя аклады на іконы.

У канцы 1980-х гг. мы пазнаёміліся з цудоўнай жанчынай Арынай Радзівонаўнай. Яе бацька Радзівон Мікалаевіч (нар. у 1871), дзядуля Мікалай Панкрацьевіч (нар. у 1833) і прадзед Панкратый (дата не вядомая) былі майстрамі-чаканшчыкамі.

Святлана Лявонцьева (галоўная захавальніца фондаў Веткаўскага музея), якая з'яўляецца куратарам выставы, была блізка знаёмая з Арынай Радзівонаўнай. Яна пэўны час нават жыла ў доме Свяшчэннікавых, каб паглыбіцца ў асяроддзе гэтай стараабрадніцкай сям'і, напоўненае духоўнасцю і высокай маральнасцю, дзе нараджалася сапраўднае майстэрства.

На экскурсіі Святлана Лявонцьева пазнаёміць вас з укладам жыцця, светапоглядам, культурай, каштоўнай спадчынай стараабрадцаў праз гісторыю дынастыі майстроў Свяшчэннікавых.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 15.03 (субота), у 12:00
Працягласць: 40-60 хвілін.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 5 BYN 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика