Frame_4692.jpg

Сябры, мы ўдзельнічаем у рэспубліканскай акцыі "Вандруй. Адчуй. Натхняйся".

І ў межах гэтай акцыі зладзім бясплатную экскурсію па "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна"!

Гэта экскурсія па архітэктурнай спадчыне выбітнага гомельскага архітэктара, які спраектаваў адны з самых знакавых будынкаў горада!

На экскурсіі мы акунемся ў жыццё цэнтральнай часткі горада канца XIX - пачатку XX ст. (перыяд бурнага дэмаграфічнага і эканамічнага росту) з яго забудовай, паўсядзённым жыццём, праблемамі і станоўчымі тэндэнцыямі. На свае вочы ўбачым творчы шлях і эвалюцыю стылістыкі ў архітэктуры гарадскіх сядзіб, даходных дамоў, банкаўскіх і забаўляльных устаноў.

Экскурсійны маршрут "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Колькасць месцаў абмежаваная - 15 чалавек. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)50-96-98 (з 9:30 да 18:00). 

Калі: 07.06 (субота) у 11:00.

Месца збору - у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай.

Кошт: бясплатна 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngr0qrxrzjejaindp3jds93hndr0gxyfyy_1.png 
 
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика