unnamed.png

17 мая (субота) падчас “Ночы музеяў 2025” у філіяле Веткаўскага музея мы прэзентуем новы выставачны праект “Паўліны, кажаш?”

- «Паўліны, кажаш?» - усміхнуўся Сухаў у адказ на мару Верашчагіна захаваць маленькі рай сярод сусветнай буры вайны (з фільма “Белае сонца пустыні" 1970 г.) Але парадокс у тым, што менавіта ідэя выратаваць прыгажосць вядзе героя фільма скрозь агонь і ваду, і мара перамагае. Гэты фільм абавязкова глядзяць касманаўты ўвечары перад палётам. 

Іронія, прастадушны вобраз і хітрамудрая сімволіка тысячагоддзяў – усё сплялося ў вобразе паўліна, героя нашых уяўленняў пра вечнае, боскае і чароўнае. 

Візантыйскі вобраз несмяротнай душы праз паўтары тысячы гадоў адазваўся ў вышытым ручніку сельскай дзяўчыны, але гэта зноў душа ў мары пра выдатнае!

І агульнае ў гэтым калейдаскопе кручэння вобразаў – упартасць жыцця і смеласць прыгажосці, якая перамагае вайну, разруху, смерць. 

Мы сабралі артэфакты з выявай паўліна і вобразы розных эпох. Ад мініяцюр у старажытных кнігах - да ўвасаблення ідэй мадэрна. Ад касмалогіі Птушкі-павы ў народным касцюме – да кода паўліна ў творах сучасных мастакоў. 

Як заўсёды, выстава Веткаўскага музея канцэптуальная, філасафічная – і прадстаўляе гісторыю пытання ў арыгіналах. 

Метад таксама “звычайны” для нас: гульня сучаснага гледача з архетыпамі і фактамі.

Запрашаем вас на адкрыццё выставы!

Калі: 17.05.2025 у 17:00.

Дзе: Філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны!

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика