2025-02-22_12.14.31.jpg

28 лютага (пятніца) ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "«Прошу я Вас сработать ризу...». Дынастыя майстроў Свяшчэннікавых". 

Выстава прысвечана стараабрадніцкаму роду Свяшчэннікавых, якія былі цэлай дынастыяй майстроў, што стваралі чаканеныя аклады на іконы.

У канцы 1980-х гг. мы пазнаёміліся з цудоўнай жанчынай Арынай Радзівонаўнай. Яе бацька Радзівон Мікалаевіч (нар. у 1871), дзядуля Мікалай Панкрацьевіч (нар. у 1833) і прадзед Панкратый (дата не вядомая) былі майстрамі-чаканшчыкамі.

Нам пашчасціла пабываць у доме сям'і, які быў поўны старадаўняй мэбляй, іконамі ў акладах, там жа была іх майстэрня.

Арына Радзівонаўна ўсё сваё дзяцінства, юнацкасць, назірала за працай бацькі-чаканшчыка. Яна расказвала: «Папа никогда сразу оклад заказчику не отдавал. Когда работа была сделана, он стелил на стол праздничную скатерть, клал оклад, накрывал его красивой атлаской и ждал заказчика. Когда тот приходил, они с папой долго вели беседу, пили чай, и только потом папа подводил его к столу и снимал платок. Заказчик с восторгом созерцал настоящее чудо: сияющее узорное великолепие, возникшее из обычного латунного листа».

Арына Радзівонаўна перадала нашаму музею ўнікальныя прадметы з іх дома, якія будуць прадстаўлены на выставе.
Гэта латунны пазалочаны аклад на ікону «Мікола Цудатворац», створаны яе бацькам у 1912 годзе. Гэта той самы святочны абрус, на які клаўся аклад. Інструменты, мноства малюнкаў-прорысаў, тэхналагічныя рукапісы, фатаграфіі. А таксама рэчы бабулі Арыны Радзівонаўны: шаўковая сукенка, хустка–гаруска, бісерная лестаўка, з якой яна вянчалася, вянчальныя свечкі.

Усе гэтыя прадметы захоўваюць у сабе ўклад стараабрадніцкай сям'і. У іх доме было асяроддзе, напоўненае духоўнасцю і высокай маральнасцю. Менавіта ў ёй нараджалася сапраўднае майстэрства.

Запрашаем вас на адкрыццё выставы!

Калі: 28.02.2025 у 16:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны!

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98.  

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика