Instagram_post_-_151.jpg

У нядзелю 6 красавіка ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца святочная лекцыя "Дабравешчанне".

Вясна прыносіць з сабой абнаўленне і адраджэнне прыроды, ажыццяўленне нашых спадзяванняў і надзей.

Свята Дабравешчання, якое мы штогод адзначаем 7 красавіка, таксама звязана з абнаўленнем чалавека і надзеяй на ўвасабленне ў яго жыцці богапрыпадабнення.

Напярэдадні свята запрашаем вас на лекцыю - паглыбіцца ў сапраўдныя, даўнія, таемныя сэнсы Дабравечшання. 

Правядзе лекцыю навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея, магістр тэалогіі Вольга Афанасьева. 
Мова лекцыі - руская.


Запіс на лекцыю па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00). 

Калі: 06.04 (нядзеля) у 12:00
Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика