Шукаем валанцёраў на археалагічныя раскопкі.
У вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) Веткаўскі музей сумесна з археолагамі Эрмітажа капаюць бескурганны могільнік зарубінецкай культуры. Усе знаходкі перадаюцца нашаму музею.
З 8 ліпеня і да другой паловы жніўня археолагам патрэбны валанцёры, якія дапамогуць знаходзіць археалагічныя скарбы, якія ў далейшым паступяць у фонды менавіта Веткаўскага музея
Пражыванне і харчаванне прадастаўляюцца бясплатна. За падрабязнасцямі пішыце/тэлефануйце Ларысе Варацінскай, кіраўніцы археалагічнай экспедыцыі:
+79215686689 (можна пісаць у тэлеграм, вайбер)
З 5-6 ліпеня можна тэлефанаваць / пісаць у мэсэнджэры на нумар +375292708996