Працягваем цыкл майстар-класаў па абярэжнай ляльцы!
У чэрвені мы зробім лялечку "На здароўе".
Гэта лялька робіцца з ільну. Лічылася, што такі абярэг можа не толькі прагнаць хваробу, але і ўзяць яе на сябе. Таму, калі лялька рабілася для хворага чалавека і ён папраўляўся – яе спальвалі.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 07.06 (субота), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 10 BYN.