Гэтая выстава праз карціны, фотаздымкі і кнігі расказвае пра мінулае і сучаснае стараабрадніцкіх Клінцоў.

На выставе мы пабачым стараабрадніцкія Клінцы праз прызму мастака.

Чаму Клінцы? Яны нам цікавыя тым, што з’яўляліся часткай адзінага з Веткай стараабрадніцкага рэгіёну.

Асноўную частку выставы складаюць жывапісныя карціны маладога клінцоўскага мастака Дзмітрыя Павукова, прысвечаныя стараабрадніцкаму храму Праабражэння Гасподняга і важным падзеям жыцця клінцоўскага стараабрадніцкага прыхода.

Жывапіс разбаўляюць фотаздымкі Міхаіла Балакіна, прыхаджаніна клінцоўскага храма, які шмат гадоў з фотаапаратам адлюстроўваў жыццё парафіі. У яго аб'ектыў патрапілі святы і паўсядзённыя службы, розныя моманты з жыцця супольнасці.

Экспазіцыю стараабрадніцкіх Клінцоў мы дапоўнілі кнігамі клінцоўскай друкарні, якія ёсць у фондах Веткаўскага музея: Ліманар, Пролаг, Псалтыр, Евангелле і іншыя старадрукі другой паловы 18-га стагоддзя.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика