Іканапісны вобраз у традыцыйным асяроддзі

Слова "муж" перш азначала мужчыну. Паняцці "мужнасць", "мужацца" пазначаюць валявыя і маральныя якасці. "МУЖ" у шлюбе - абаронца сям'і і роднай хаты. Традыцыі выхавання патрыятызму - шмат стагоддзяў. Спрадвеку яна акумулюецца ў вобразах святых воінаў. Адлучаныя адзін ад аднаго сотнямі гадоў і тысячамі кіламетраў яны суіснуюць ў ёй як "усё святое воінства". Само слова "подзвіг"- хрысціянскага паходжання. Сувязь паміж рэальным ратнікам і яго нябесным воінам-заступнікам - у духоўнай сіле, што даруецца зямному салдату: здзейсніць "святую справу", перасіліць сілы зла. Добраахвотны, уласны выбар - "нават і да крыві", гатоўнасць да смерці за ідэю і свабоду, перамогі над духоўным ворагам, вернасць дадзенаму слову і Слову Божаму - аказваюцца мацнейшымі любога злачынства. У XII - XIV стагоддзях ўзнікае цэлы шэраг святых воінаў - ваяроў "за бліжняга свайго". Ідэя нацыянальнай незалежнасці нараджаецца ў крыві і подзвігах. Але для народнай культуры перамога - пераадоленне бяды. Вайна як парушэнне сусветнага парадку абавязкова павінна быць знішчана, а сам свет вяртаецца ў кругаварот стварэння.

Сотні святых мужоў ўстаюць ў адвечнае кола - кола календара земляробчага. Георгій Пераможца адмыкаў веснавую зямлю, грозны Ілля распараджаецца надвор'ем, Мікола - адварочвае беды і сам з'яўляецца ідэалам мужчыны - гаспадара, мужа, бацькі, патронам майстэрства - рамёстваў і земляробства, абаронцам удоў і дзяцей.

Уласій дапамагае захоўваць статак, Флор і Лаўр - пасвяць коней. Іаану Багаслову моляцца аб авалоданні мастацтвам іканапісу, Казьме і Дзям'яну - аб вывучэнні граматы.

Мужчынскім чынам благаслаўлялі нараджэнне хлопчыка і шлюб юнака, з ім сыходзіў стары ў апошні шлях. Якім "мужчынскім" абразам маліліся ў простых вясковых дамах? Як фармаваліся ідэалы мужчынскага характару ў душах хлопчыкаў, юнакоў? Наяўнасць менавіта мясцовых традыцый і ёсць доказ таго, што гэта - сапраўдны жывы духоўны працэс. А паставіць перад сабой гэтыя і падобныя гэтым пытанні, паспрабаваць прыгледзецца, услухацца, убачыць і адшукаць адказы на іх дае магчымасць наша выстава, на якую мы вас і запрашаем.

1. "Георгій Пераможца і ўсё святое воінства". Вобразы святых воінаў у традыцыйнай культуры, народным календары і воінская гісторыя. Сумесна з ГАКМ. Ветка. Выставачная зала Веткаўскага музея. 1995 г.

2. "Георгій Пераможца і ўсё святое воінства". Вобразы святых воінаў у традыцыйнай культуры, народным календары і воінская гісторыя. Магілёў, абласны краязнаўчы музей. 1998 г.

3. "Георгій Пераможца і ўсё святое воінства". Вобразы святых воінаў у традыцыйнай культуры, народным календары і воінская гісторыя. Віцебск, Абласны краязнаўчы музей (з выкарыстаннем экспанатаў ВАКМ). Прэзентацыя на Славянскім Базары. 2000 г.

4. "Георгій Пераможца і ўсё святое воінства". Філіял Веткаўскага музея ў г. Гомелі. 2002 г.

5. "Георгій Пераможца і ўсё святое воінства". Мінск, Нацыянальны музей гісторыі і культуры. 2005 г.

6. "Святое воінства" (вобраз святога воіна ў традыцыйнай культуры). Гомель, Музей ваеннай славы. 5.05.-30.05.2007; Бабруйск, выставачная зала. 22.08-5.10.2007.

7. "Муж, мужчына, воін" (Вобраз воіна, мужчыны ў стараабрадніцкім іканапісу). Гомель, філіял ВМНТ. 2010 г.

8. "Муж, мужчына, воін" (Образ Вобраз воіна, мужчыны ў стараабрадніцкім іканапісу). Нацыянальны полацкі гісторыка-культурны музей запаведнік (Мастацкая галерэя). 2010 г.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика