У 80-х гадах XX стагоддзя на абрад "Пахаванне страды" падчас свята Ушэсця ў некаторых сёлах Веткаўскага раёна збіралася да 500 удзельнікаў. Сёлета ў некалькіх вёсках на Веткаўшчыне таксама спраўлялі тэты прыгожы абрад.
Мы пабывалі ў Стаўбуне і Неглюбцы. Яшчэ ніколі пасля Чарнобыльскай трагедыі абрад у Стаўбуне не збіраў столькі народу. У ім удзельнічаў фальклорна-этнаграфічны гурт "Стаўбунскія вячоркі", створаны ў 1981 годзе. Ім кіруе Святлана Парашчанка — дырэктар мясцовага сельскага клуба. Адначасова гурт абараняў найменне "народны" разам з дзіцячым калектывам-спадарожнікам. У Неглюбцы дзеці таксама ўдзельнічаюць у абрадзе і вучацца спяваць, ткаць.
Апошнія гады "Стаўбунскія вячоркі" займаліся сцэнічным увасабленнем абрадаў, але цяпер па метадычных рэкамендацыях Веткаўскага аддзела культуры, Гомельскага абласнога метадычнага цэнтра пачынаюць падтрымліваць народныя традыцыі ў сваёй вёсцы.
Жывым абрад "Пахаванне стралы" засгаецца ў Стаўбуне дзякуючы Марыі Зуевай, мясцовым спявачкам і… маскоўскім энтузіястам: цягам 20 гадоў на Ушэсце да Марыі Лаўрэнцьеўны прыяджае са сгаліцы Расіі фальклорны ансамбль "Народный праздник" пад кіраўніцтвам Яўгеніі Косцінай, а сёлета далучыліся і іншыя тамтэйшыя суполкі.
Але, хай не пакрыўдзяцца на мяне масквічы, этнічны голас сёлета на Веткаўшчыне гучаў бліжэй да арыгінала ў спевах фальклорных суполак Мінска (калектываў "Вяснянка" — 2 курса кафедры этнафоназнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў пад кіраўніцтвам Наталлі Петуховай — і "Кроса" 5 курса БДУКіМ, якім кіруе Ларыса Рыжкова), а таксама Гомеля (ансамбляў "Талака" і "Гасцінец" этнашколы № 30 "Традыцыя" пад кіраўніцтвам Вольгі Драмук).
Аб'яднала ўсіх і запрасіла на свята пяцікурсніца Універсітэта культуры Ірына Глушэц, якая сёлета абараняе дыпломную працу пад назвай "Этнафонія абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы" ў в. Неглюбка Веткаўскага раёна". 3 2002 года загадчык кафедры этнафоназнаўства БДУКіМ Вячаслаў Калацэй і выкладчык Тайцяна Пладунова ездзілі ў экспедыцыі ў Веткаўскі раён, каб запісаць песні і паглядзець, як спраўляецца абрад у жывой традыцыі. Цяпер праблемай пераемнасці традыцый у раёне будзе займацца Ірына Глушэц: яна атрымала сюды размеркаванне, і едзе з радасцю, бо наперадзе — хоць і нялёгкая, але творчая і цікавая работа па спецыяльнасці. Ёсць надзея, што статус нематэрыяльнай культурней каштоўнасці, якую абрад, узяты пад ахову дзяржавы, мае з 2006 года, Веткаўскі раён будзе трымаць доўга.
Рэгіна Гамзовіч
На здымку: у час абраду "Пахаванне стралы".
Фота Алега Белавусава
Культура № 23
5 —11 чэрвеня 2010 г.