УДК 392.1(=826)(476.2)

ББК 63.521(=411.3)-534(4Беи-4Гом)

Л 77

Варвара Грэцкая як з'ява беларускай народнай культуры / Генадзь Лапацін. - Гомель: Барк, 2015. - 248 с.

ISBN 978-985-7065-29-5

Супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін правёў шмат сустрэч з Грэцкай Варварай Аляксандраўнай, 1925 года нараджэння, ураджэнкай пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, і занатаваў ад яе вялікую колькасць тэкстаў традыцыйнай культуры, фактычна ўвесь фальклорна-этнаграфічны комплекс населенага пункта.

Гэтая жанчына - унікальны носьбіт народнай культуры. Яе бачанне і разуменне свету, веданне традыцый, звычаяў, абрадаў, павер'яў, песень уражваюць і захапляюць. У яе аповедах, слушных меркаваннях, заўвагах і роздумах сапраўды адлюстравана душа народа, яго калектыўная памяць.

Публікацыя такога роду, дзе была б пададзена "карціна свету" адной асобы, прытым неардынарнай і таленавітай, - першая ў беларускай фалькларыстыцы.

І ўсё гэтае багацце - цудоўны падарунак Варвары Аляксандраўны і аўтара-ўкладальніка нам, беларусам.

У выданні захаваны ўласна дыялектныя асаблівасці маўлення Варвары Грэцкай.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика