Доугі час Галіна Рыгораўна Нячаева, дырэктар музея з 1988 па 2019 гг., выношвала ідэю стварэння ткацкай майстэрні. З часам ідэю ўдалось ажыццявіць і сёння кожны жадаючы можа навучыцца ткаць у філіяле Веткаўскага музея.

Дзякуючы экспедыцыям і знаёмствам супрацоўнікаў музея з ўладальнікамі ручнікоў, посцілак, традыцыйных строяў музейная калекцыя значна пашырылася. З-за Чарнобыльскай катастрофы некаторыя рэгіёны Веткаўскага раёна павінны былі выселіць, і людзям трэба было хутка збірацца і пераязджаць. У сувязі з хуткім пераездам многія рэчы аказаілся клопатам і тое, што раней жыло ў звыклым, вясковым асяроддзі было знішчана альбо страчана. Што ўдалось захаваць — цяпер жыве ў музеі, а што не ўдалося — засталося ў памяці.

Філіял Веткаўскага музея быў адкрыты для наведвання ў 2000 г. З цягам часу, у адным з памяшканняў з'явілася і ткацкая майстэрня, дзе ткацтву вучылі ўсіх жадаючых. Працэс ткацтва — займальны занятак, але як і ў любой справе важны нюансы, пра якія мы расказалі Вам у відэа. Вядома, што за 10-15 хвілін пра ўсё згадаць немагчыма, таму ўсіх жадаючых запрашаем прыходзіць вучыцца да нас на індывідуальныя заняткі. Відэа — гэта толькі маленькі экскурс у дзіўны свет ткацтва.

Ткацкі станок — прыстасаванне для стварэння тканіны. У нашым выпадку рэгіянальная назва — «кросны». З чаго складаецца ткацкі станок? Асноўнае — гэта станіна. Яшчэ два элемента, якія зліліся са станінай, гэта валы: «навой» — далёкі вал на які навіваюць ніткі асновы, а вал які знаходзіцца бліжэй да ткача, называецца таварным. Яшчэ ёсць у кроснах «ніты», «набілкі» (набіваць, падбіваць), у набілкі ўстаўляецца «бердо» вельмі падобнае на вялікі грэбень, толькі служыць яно для таго, каб прычэсваць ніткі асновы і гэта рухомая частка ткацкага станка. Гэтак жа кожны вал мае ўпор, ён абавязкова фіксуецца.

А яшчэ ёсць у кроснах «лапа» і знаходзіцца гэтая частка пад нагамі, а пальчыкі ў лапы — «панажы», таксама рухомая частка. Дзякуючы панажам, якія прымацаваны да нітоў уся канструкцыя прыходзіць у рух. Нам не хапае яшчэ аднаго прадмета, гэта «чаўнок» — неад'емная частка ткацкага станка, без яго не атрымаецца тканіна. Калі ўсе гэтыя элементы пераплятаюцца адзін з адным, то немудрагелістымі рухам атрымліваецца тканіна.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика