Веткаўскі музей валодае, бадай, адной з самых унікальных музейных калекцый у Беларусі – калекцыяй стараабрадніцкага іканапісу ХVІІ – пачатку ХХ ст. Акрамя асноўнай сваёй функцыі – захаванне экспанатаў – музей вядзе шырокую навукова-даследчыцкую дзейнасць (шматлікія публікацыі супрацоўнікаў музея па іканапісе, выданні “Ветковская икона”, “Живая вера. Ветка”, адукацыйная праграма “Аз – Букі – Ведзі – Глаголь Дабро” і інш.) і, вядома ж, выставачныя праекты.

“Муж, Мужчына, Воін” з’яўляецца адным з самых старых і маштабных выставачных праектаў Веткаўскага музея. Іканапіс на тэматыку “нябеснага воінства” экспанаваўся не толькі ў шматлікіх гарадах Беларусі (Гомель, Брэст, Гродна, Мінск і інш.), але і за яе межамі – Расія, Германія.

Кожны раз выстава набывае новыя рысы, у залежнасці ад таго, у якім музеі яна экспануецца: новая прастора, новыя экспанаты, новае “прачытанне” іканапісу…

На гэты раз выстава праходзіць у рэчышчы 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І асноўная тэматыка, якая гучыць у кожным экспазіцыйным вобразе, гэта ПЕРАМОГА. Перамога, якая стваралася не на перадавой з кулямётам, а Перамога, што выгартоўвалася ў кожнай хаце, дзе стаяла ікона. Перамога “нябеснага воінства”, якое, як і тысячы гадоў таму, змагалася за Жыццё на Зямлі…

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика