Такія шэдэўры традыцыі, як узоры стараверскага іканапісу, замяніліся ў нашай “Зале шэдэўраў” наступнымі – старадрукамі і рукапісамі XVI – пач. XX стст. Над іх пераплётамі таксама працавалі стараверы, клапоцячыся пра захаванасць старых кніг. Але, акрамя практычнай, пераплёты выконвалі, натуральна, яшчэ і эстэтычную функцыю.

Яскравейшымі паводле свайго аздаблення раней былі кнігі “Евангелле” і “Апостал”. Аднак ні залачэння, ні каштоўных камянёў мы зараз на іх не пабачым. Спецыяліст па кніжнай культуры і галоўны захавальнік фондаў Веткаўскага музея Святлана Лявонцьева ледзь стрымлівае слёзы, прыгадваючы ўспаміны старавераў Старадубшчыны, на вачах якіх ў 1920-х гадах знішчалася каштоўная спадчына:

- Як скуру з чалавека садралі з ікон гэтыя аклады, і з кніг. І ўсё гэта ў абмен на электраэнэргію, якую трэба было ў Клімаў даставіць.

Самыя раннія пераплёты на выставе датуюцца XVIII ст. Некаторыя з прадстаўленых экспанатаў маюць літыя і чаканныя накладкі, выявы евангелістаў, выканананыя іканапісцамі, распяцці, эмалі з выявамі святых, а некаторыя маюць больш “традыцыйны” выгляд: дзве драўляныя дошкі з засцёжкамі, абцягнутыя скурай з цяснёным арнаментам. Прыцягвае ўвагу абшыты аксамітам і вышыты бісерам “Апостал”. Святлана Іванаўна падрабязна распавяла не толькі пра аздабленне, але і пра лёс кніг, бо кожная з іх мае сваю гісторыю, як “дамузейную”, так і звязаную з музеем і яго заснавальнікам Фёдарам Шкляравым.

Вашай увазе – фота з адкрыцця выставы.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика