Дзень музеяў у Ветцы. «Музей будучыні – музей адзінства»

Дзе: г. Ветка, Красная Плошча
Калі
: 22 мая 2021, 12:00–16:00

22 мая 2021 года Веткаўскі музей ладзіць акцыю да «Міжнароднага дня музеяў» пад дэвізам «Музей будучыні – музей адзінства». Пад сваім крылом музей у Ветцы аб’ядноўвае самадзейныя музеі і музейныя комнаты Веткаўскага раёна, фарміруючы своеасаблівы музейны форум рэгіянальнага маштаба. Удзельнікі форума будуць мець магчымасць падзяліцца сваім вопытам і паслухаць іншых падчас круглага стала, прэзентаваць свае музеі і праекты на экспазіцыях, што будуць размешчаны на Краснай Плошчы ў Ветцы. Установы адукацыі змогуць прадставіць шырокай публіцы мастацкія працы вучняў і падлеткаў «Музей будучыні». Працу форума будуць суправаджаць квэст-гульні «Таямніцы Краснай Плошчы» і «Па шляхам Шклярава», інтэрактыўныя экскурсіі па гораду.

Ноч музеяў – 2021. «Трансфармацыя традыцыі»

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4А
Калі
: 22 мая 2021 г.,  18:00–22:00

Філіял Веткаўскага музея пазіцыяніруе сябе як асяродак вывучэння і папулярызацыі традыцыйнай культуры сярод моладзі, таму ў гэтую «Ноч музеяў» наведвальніку прапануецца адчуць на сабе трансфармацыю традыцыйнай культуры – ад абрадаў з тысячагадовай гісторыяй да сучасных флэшмобаў. З вуснаў моладзі мы пачуем архаічныя спевы, ногі моладзі будуць адбіваць рытмы традыцыйных танцаў. Маладыя майстры падзеляцца сакрэтамі ганчарства, лазапляцення, вырабу тэкстыльных лялек і абрадавых птушак. Канцэртная праграма прадэманструе трансфармацыю традыцыйных спеваў і танцаў ад архаічных карагодаў да сучаснай апрацоўкі традыцыйных рытмаў.

Праца сцэнічнай пляцоўкі:

  • 18:00-18:05 – група спартыўнага танца УА «ГГПК ім. Л.С. Выгоцкага»

  • 18:05-18:20 – народны фальклорны калектыў «Стаўбунскія вячоркі»

  • 18:20-19:00 – выступ «Школкі бытавога танца»

  • 19:00-19:30 – выступ этна-школы «Традыцыя», выступленне ўзорнага інструментальнага ансамбля «Найгрыш», выступ дзіцячага фальклорнага ансамбля «Яромушка»

  • 19:30-19:45 – дэфіле ў традыцыйных строях Веткаўскага, Гомельскага, Рэчыцкага раёнаў, дэфіле ў сучасным адзенні з элементамі традыцыйнага адзення і вышыўкі

  • 20:00-20:30 – выступ фальклорнага ансамбля УА «ГГКI ім. Н.Ф.Сакалоўскага»

  • 20:30-20:45 – выступ «Школкі традыцыйных спеваў»

  • 20:45-21:15 – выступ музычнага праекта «Ряженка»

  • 21:30-22:00 – прагляд фільмаў Зінаіды Мажэйка пад адкрытым небам

ў
Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика