20 снежня гурт "Вурай" зноў завітае ў філіял Веткаўскага музея. На гэты раз - з каляднай праграмай для дзяцей. Вас чакаюць песні і танцы, казкі і гульні, чароўныя падарункі і сюрпрызы.

Героі вечарыны: Каза-танцоўшчыца, Механоша-пяюн, Беларускі Дзед Мароз, музычна-вандроўны аркестрык "Вурай", а таксама спецыяльны госць - дрэсіраваны Смаргоньскі Мядзьведзь!

Запрашаем усіх сустрэць Новы год і Каляды казачна і па-беларуску!

Пачатак: 20 снежня, 17.00.

Уваход: для дарослых - 8 000, для дзяцей - бясплатна.

Арганізатары: гомельская філія Таварыства беларускай мовы, філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традацый імя Ф.Р. Шклярава.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл.: (8-0232) 74-88-87, 74-10-40.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика