Лета скончылася, але наш праект працягвае знаёміць вас з цікавымі экспанатамі, таму што фонды Веткаўскага музея не змяншаюцца, а наадварот кожны месяц папаўняюцца.
У верасні Online-лекторый «СРЕДА общения» пазнаёміць вас з культурным асяроддзем унікальнай вёскі Неглюбка праз экспанаты Веткаўскага музея.
Прапануем наступныя тэмы:
02.09 — Катастрафічны мікракосм неглюбскага ручніка (Нячаева Г.Р.)
09.09 — Ручнік як вітраж (Нячаева Г.Р.)
16.09 — Адкуль родам нашы знакі? (Нячаева Г.Р.)
23.09 — Неба і зямля ў неглюбскім строі (Нячаева Г.Р.)
30.09 — «Як жа так жыць ды не ткаць… ». Пераемнікі і прадаўжальнікі традыцыі (Цалка П.М.)
УВАГА! У сувязі з нестабільным Інтэрнэт злучэннем было прынята рашэнне не праводзіць лекцыі ў фармаце «прамога эфіру», а дадаваць запісы лекцый на нашы старонкі Vkontakte, Facebook і Instagram на тыдні.