Яшчэ адна магчымасць даведацца пра архітэктуру Гомеля на нашай экскурсіі, якая пачнецца на выставе «Ішоў па горадзе майстар...» і працягнецца на вуліцах горада!
Дзе: пачатак экскурсіі ў філіяле Веткаўскага музея, працяг — вуліцы Гомеля
Калі: 27 лютага (субота) 2021, 12:00
Кошт удзелу: 6,00 руб.
Тэлефон: 50-96-98
«Ішоў па горадзе майстар...» — гэта, бадай, першая выстава музея, дзе разам сустрэліся артэфакты і дакументы, якія адносяцца да традыцыйнай драўлянай архітэктуры і да архітэктуры прафесійнай. Безыменныя майстры і выбітныя прафесіяналы, мастацкія стылі і дзедаўскія прыёмы, столяры і муляры, архітэктары і брыгадзіры. Дзякуючы ім мы можам любавацца сённяшнім Гомелем. Але гэта яшчэ не ўвесь пералік тых, каго мы маем гонар менаваць майстрамі. Яшчэ гэта студэнты-архітэктары, мастакі, даследчыкі, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы, дзякуючы якім, здавалася, страчаныя незваротна архітэктурныя цікавосткі могуць вярнуцца ў якасці чарцяжоў, малюнкаў, макетаў, а можа, калісьці, і ў якасці рэальных абектаў, адроджаныя руплівай рукой удзячнага майстра. Зрэшты, майстар — кожны з вас, шаноўныя наведвальнікі, шчыроўцы роднага горада.
Пачаўшы ў сценах музея, вы азнаёміцеся з выставай, а пасля выйдзеце на вуліцу Пушкіна і пройдзецеся па ёй, пільна ўзіраючыся ў будынкі, адкрываючы для сябе шмат таямніцаў.