Этна-вечарына ў Філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі! Моладзь заўжды была ініцыятарам усяго самага паспяховага, вясёлага ды пазітыўнага.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (плошча Леніна, 4А)
Калі: 31 студзеня (нядзеля) 2021, 15:00
Кошт удзелу: уваходны квіток у музей (2,00 руб.)
Тэлефон: 50-96-98

Так адбудзецца і ў гэты раз у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі!

Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, студэнты Гомельскага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага вырашылі, што годзе сядзець дома — прыйшоў час для спеваў, танцаў ды гульняў!

У фармаце добрай сяброўскай атмасферы, удзельнікі вечарыны пазнаёмяццца з песеннымі і танцавальнымі традыцыямі беларусаў ад МАЛАДЫХ пераемнікаў і носьбітаў нашай культуры!

Не забываем пра добры настрой, па магчымасці — традыцыйны строй і пачастункі да агульнага стала!

Па ўсіх пытаннях тэлефануйце: +375(29) 335-06-00 (Пятро)

Чакаем усіх зацікаўленых народнымі спевамі і беларускай культурай у філіяле Веткаўскага музея!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика