Гомельскі філіял Веткаўскага музея прапануе правядзенне лекцый па традыцыйнай культуры ў школах Гомеля. Адна з такіх лекцый – “Зямля і неба ў строі чалавека” – прайшла нядаўна ў школе №59.

Шасцікласнікі вельмі жвава рэагавалі на расповед загадчыка філіяла Пятра Цалкі пра неглюбскі строй, адказваючы на пытанні і здымаючы сваіх пераапранутых у народнае адзенне аднакласніц на мабільныя прылады. Дзіва што: традыцыйная культура для сучасных дзяцей – ужо экзотыка, такога яны ніколі не бачылі і наўрад ці калі-небудзь пабачаць, хіба што за шклом музейных вітрын.

Ну а пасля пытанні задавалі ўжо вучні. Іншым разам нават самі знаходзілі на іх дасціпныя адказы:

- Яны кожны дзень раней насілі такія строі?

- Не, яны іх пралі.

Удзячнымі супрацоўнікам музея пасля падобных лекцый застаюцца не толькі вучні, але і, безумоўна, настаўнікі. Вашай увазе - водгук на іншы занятак - па ручніках - ад настаўніц 58-й гімназіі (публікуецца з захаваннем аўтарскага стылю, арфаграфіі і пунктуацыі):

"Мы, учителя начальных классов ГУО "Гимназия №58 г. Гомеля им. Ф.П. Гааза" благодарим работников филиала Ветковского музея за интересную и содержательную лекцию. Материал подобран в соответствии с возрастными особенностями детей, их жизненным опытом и знаниями. Приятно, что ученики принимали активное участие: могли близко рассмотреть экспонаты, узнать значение элементов узоров. Огромное Вам спасибо и успехов в Вашей научной деятельности.

Гимназия №58

17.01.2013 г."

Атрымаць даведку і замовіць лекцыйны занятак у гомельскім філіяле Веткаўскага музея можна па тэлефонах 8 (0232) 74-10-40, 8 (0232) 74-88-87.

Фотаздымкі з лекцыйнага занятку ў сярэдняй школе №59:

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика