1-2 кастрычніка Магілёў на пару дзён ператварыўся ў "музейную сталіцу" Беларусі. Менавіта гэты горад у 2016 годзе прымаў удзельнікаў і гасцей ІІІ Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі".

Сотні прафесіяналаў у музейнай справе сабраліся пад адным дахам спорткомплексу "Алімпіец". Натуральна, большасць сярод іх займалі супрацоўнікі музеяў Беларусі. Таксама падзяліцца сваім досведам у музейнай справе прыехалі ўдзельнікі з Расіі, Польшчы, Швецыі і Літвы.

Гомельскую вобласць на Форуме прадставілі наступныя музеі:

1Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль""Гомельскі палацава-паркавы ансамбль: ад класікі да фэнтэзі"
2Установа "Гомельскі абласны музей ваеннай славы"

"Вялікая Айчынная… Ніколі не забудзем"

3Дзяржаўная ўстанова "Музей гісторыі горада Гомеля""Таямніца дзявочага альбома"
4Дзяржаўная ўстанова культуры "Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй""Мост праз часы"
5Дзяржаўная ўстанова культуры "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава»"Аснова: тэхналогія як магія"
6Дзяржаўная ўстанова "Гомельскі гісторыка-краязнаўчы музей""Сцягі нашай славы"
7Дзяржаўная ўстанова культуры "Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей""Сядзібна-паркавы комплекс XIX ст. Козел-Паклёўскіх у в. Чырвоны Бераг"
8Дзяржаўная ўстанова культуры "Калінкавіцкі краязнаўчы музей""Калінкавіцкі строй. Песня маіх дзядоў"
9Дзяржаўная ўстанова культуры "Кармянскі раённы мемарыяльны музей ім П.М. Лепяшынскага""Жэнеўская сталовая Лепяшынскага"
10Дзяржаўная ўстанова культуры "Музей бітвы за Днепр""Бераг герояў"
11Дзяржаўная ўстанова культуры "Мазырскі аб’яднаны краязнаўчы музей""Палеская веда”
12Дзяржаўная ўстанова культуры "Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна""Рудабельская кветка: дакрануцца да мінулага… "
13Установа культуры "Рэчыцкі краязнаўчы музей""Горад вачыма мастака"
14Дзяржаўная ўстанова культуры "Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей""Памятны знак у гонар аперацыі "Баграціён" часоў Вялікай Айчыннай вайны"
15Светлагорская карцінная галерэя "Традыцыя" імя Р.М. Пранішнікава"Святло і цені Сяргея Каваля"
16Дзяржаўная ўстанова культуры "Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей""Чачэршчына: духоўнаць, спадчына, подых вякоў"

Веткаўскі музей у гэтым годзе прадставіў свой уласны праект па рэканструкцыі неглюбскага строя - "Аснова: тэхналогія як магія". На дванаццаці метрах квадратных можна было пабачыць і арыгінальны строй пачатку ХХ ст. з вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна, і такі ж строй, што быў адноўлены супрацоўнікамі музея ўжо ў ХХІ ст.

Прысутнічалі на экспазіцыйнай пляцоўцы і сапраўдныя кросны, за якімі кожны жадаючы мог управіцца з ткацтвам панёвы, і маленькія дзіцячыя кросенцы, якія карысталіся яшчэ большым попытам сярод наведвальнікаў Форуму.

"Рамкі-рэканструкцыі" і павялічаныя фрагменты неглюбскіх строяў таксама не засталіся па-за ўвагай гледачоў.

Цікавасць прафесіяналаў-адмыслоўцаў прыцягнулі і фотаздымкі з музейных заняткаў, што "сушыліся" на адной са сцен экспазіцыі. Менавіта пасля прагляду апошніх паміж Веткаўскім музеем і "Muzeum Podlaskiew Bialymstiku" завязалася творчая размова, аб’яднаная адным захапленнем - традыцыйны тэкстыль і творчыя "тэкстыльныя" заняткі з дзеткамі. Спадзяемся, у бліжэйшай будучыні гэта размова выльецца ў агульны міжмузейны і міждзяржаўны праект.

Карацей кажучы, форум сваю асноўную мэту выканаў: і старыя сябры сустрэліся, і новыя знаёмствы завязаліся. Будзе чым заняцца і чым пахваліцца на наступным Форуме, які плануецца правесці акурат праз два гады.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика