"Дарожка мая…" - аўтарская ўнікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашанай за 30 год творчай дзейнасці. Упершыню ў музеі праз прызму вопыту аўтар звернецца і данясе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. Імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, запісаных падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый 1983 - 2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ. Вы ўбачыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбета і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункі, падковы. Нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў. Разам з Іванам Кірчуком Вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце ўдзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і святаў, пабачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І самае галоўнае - вы зможаце аддзячыць сваім Продкам.

Праграма "Дарожка мая…" будзе цікавая не толькі дарослым, але і навучэнцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 14 студзеня (субота) 2017 года, 15:00

Кошт квітка: 7 р. 00 к.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Вядзецца папярэдні продаж квіткоў: тэл.: 8(029) 335 06 00 - Пятро

Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палаца-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика