Ужо традыцыйна філіял Веткаўскага музея запрашае нашых самых юных наведвальнікаў і іх бацькоў на Калядную батлеячную п'есу «Цар Ірад».

У рамках мерапрыемства вы пазнаёміцеся з беларускім народным лялечным тэатрам, а таксама мы выканаем для вас калядныя песні і паводзім карагод вакол ёлкі.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі* (плошча Леніна, 4А)
Кошт удзелу: 3,00 руб. 
Тэлефон: 50-96-98

Спяшаемся паведаміць што адкрыты папярэдны запіс!

Невялічкая даведка: батлейка паходзіць ад слова Betleem (Віфлеем) — месца нараджэння Хрыста. Асноўнай тэмай п'ес ў беларускім народным тэатры лялек першапачаткова была рэлігія, героямі былі Дзева Марыя і Немаўля Ісус. На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны, а распаўсюджвацца пачала толькі з XVI стагоддзя.

У нашы дні батлейка беражліва і старанна адраджаецца нешматлікімі энтузіястамі.

Даты правядзення каляднага мерапрыемства: 26.12.2021, 27.12.2021, 29.12.2021, 30.12.2021, 04.01.2022, 05.01.2022, 06.01.2022

 batl800.jpg - 113.98 kB

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика