Летнік неглюбскага ткацтва «Кросенцы» будзе праходзіць з 21 па 25 жніўня 2019 у аг. Неглюбка.

Вас чакае незабыўны тыдзень паглыблення ў тэхналогію і сімволіку традыцыйнага ткацтва. Лепшыя неглюбскія майстры і іх пераемнікі з Веткаўскага музея будуць дзяліцца таямніцамі неглюбскага ткацтва напрацягу ПЯЦІ ДЗЁН!

*** ЗАПІС НА ЛЕТНІК АБАВЯЗКОВЫ (анкета і праграма летніка неглюбскага ткацтва «Кросенцы» знаходзіцца ніжэй)
** КОШТ УДЗЕЛУ: 15 BYN ЗА КОЖНЫ ДЗЕНЬ «ЛЕТНІКА»
* ПА ЎСІХ ПЫТАННЯХ ЗВЯРТАЦЦА ДА КУРАТАРА (+375(29) 335-06-00)

У кошт уваходзіць: матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка-Ветка ў апошні дзень, пражыванне і харчаванне.

У праграме «Летніка»:

  • майстар-класы па «снаванні», «навіванні» і «накіданні» традыцыйных кроснаў;
  • майстар-класы па ткацтве (асвоім ТРЫ тэхнікі ткацтва);
  • майстар-класы па вырабе жаночых аксэсуараў — «неглюбская гарлячка»;
  • лекцыі ад выбітных знаўцаў неглюбскага арнаменту (Нячаева Галіна Рыгораўна) і неглюбскага строя (Смірнова Ірына Юр'еўна (удакладняецца));
  • сустрэчы з самымі старымі і самымі маладымі носьбітамі неглюбскай традыцыі ткацтва;
  • традыцыйныя неглюбскія спевы, танцы і этна-вечарына;
  • фотасесія ў неглюбскіх строях;
  • выраб «аброчнага» ручніка і «абраканне» на Спаса;
  • выставы традыцыйнага тэкстылю: Веткаўскі, Чачэрскі, Добрушскі, Буда-Кашалёўскі і Гомельскі раёны Беларусі, а таксама традыцыйны тэкстыль з Украіны і Расіі;
  • выступы фальклорных калектываў Гомельшчыны і Браншчыны.

*У праграме магчымы змены

СПАЗНАЕМ ТРАДЫЦЫЮ РАЗАМ!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика