Прапаноўваем вам спецыяльныя веснавыя музейна-педагагічныя заняткі «Вясна на крылах птушак» з творчымі заданнямі для дзяцей 1-11 класаў.

Увага! Заняткі праводзяцца па папярэднім запісе!
(кошт аднаго занятку — 1 р. 50 к. з вучня)

Кантактныя тэлефоны для запісу:
8 (02330) 4-27-49 — аўторак-нядзеля 9:00-17:30
+375 (29) 271-07-73 — серада-нядзеля 9:00-17:00
+375 (25) 969-27-67 — панядзелак-пятніца 9:00-17:00

Магчымы час правядзення: аўторак-субота 10:00-17:00

Заняткі праграмы «Аз, букі, ведзі — глаголь дабро!»
Месца правядзення: Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (Красная плошча, 5)
Вясна. Вобраз птушкі ў народнай культуры. Арнаментальныя матывы; танцы і карагоды; песні; упрыгожванне дамоў; вобраз птушкі ў касцюме; абрадавае печыва, кулінарыя).
Творчыя заданні (на выбар): выраб птушкі з паперы і салёнага цеста; развучванне гукальных песен і гульняў.
60 хв.1-11 кл.
Праводзіць Юдзіна Ірына Аляксандраўна
Велікодныя майстар-класы
Месца правядзення: Адміністрацыйны корпус Веткаўскага музея №2 (Красная плошча, 13)
Час правядзення: сакавік-красавік 2019
1. Космас вялікоднага яйка. Традыцыі ўпрыгожвання пісанак.
Творчая частка: стварэнне пісанкі.
Патрэбныя матэрыялы: сырое белае яйка (хатняе, або Д-2, або С-2).
90 хв.1-11 кл.
Праводзяць Юдзіна Ірына Аляксандраўна, Цалка Пятро Міхайлавіч
2. Сусвет на нітачцы. Сімволіка саламянага павука, птушкі і іншых вырабаў з саломы.
Творчая частка: стварэнне з саломы вырабу.
60 хв.1-11 кл.
Праводзіць Раманава Ларыса Дзмітрыеўна
Заняткі праграмы «Спазнай гісторыю рукамі!»
Месца правядзення: Адміністрацыйны корпус Веткаўскага музея №2 (Красная плошча, 13)
1. «Гуканне вясны.»
Аповед пра абрады «Гукання вясны», развучванне песень і традыцыйных гульняў.
60 хв.1-11 кл.
Праводзіць Юдзіна Ірына Аляксандраўна
2. «Жавароначкі, прыляціце!»
Свята прылёту птушак. Чытанне твора, замацоўванне назваў птушак.
Майстар-клас па выцінанцы-выразанцы птушкі з паперы
60 хв.1-4 кл.
Праводзіць Юдзіна Ірына Аляксандраўна
3. Веснавыя карагоды.
Карагоды-гульні, абрадавыя карагоды і інш.
60 хв.3-11 кл.
Праводзяць Юдзіна Ірына Аляксандраўна, Цалка Пятро Міхайлавіч

Святкуем вясну разам!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика