Філіял Веткаўскага музея запрашае на сустрэчу з фольк-гуртом «Рада». Падчас імпрэзы ў Вас будзе магчымасць пачуць адну з найцікавейшых з'яў беларускай культуры — мужчынскую спеўную традыцыю.
Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 14 сакавіка (субота) 2020, 14:00
Кошт удзелу: 3, 00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86
УВАГА! Колькасць месцаў абмежавана. Вядзецца папярэдні продаж квіткоў. +375(232) 75-88-86
Фольк-гурт «Рада» з'явіўся ў 2006 г. Творчы накірунак: традыцыйны рэгіянальны мужчынскі спеў. Трэба адзначыць, што гэта суполка людзей не звязана з этнаграфіяй і культуралогіяй прафесійна, але аб'яднана глыбокай цікаўнасцю да беларускіх традыцый.
Сучасны склад гурта:
- Святлана Буцкая (мастацкі кіраўнік)
- Алег Лук'янцаў
- Аляксандр Жукоўскі
- Васіль Мардачоў
Мэта гурта — адраджэнне, перадача и пераемнасць паміж пакаленнямі беларусаў музычнай и песеннай спадчыны, а разам з ёй традыцыйных духоўных каштоўнасцяў і светапогляду.
Асноўная частка рэпертуару сабрана ўдзельнікамі гурта падчас уласных экспедыцый. Са сваімі спевамі фольк-гурт неаднаразова выступаў на радыё «Культура», а таксама ўдзельнічаў у разнастайных фальклорных форумах у Расіі, Літве, Украіне, Чэхіі і Польшчы.