Веткаўскі музей распачынае сезон этна-вечарын!

Вечарына першая — «Жаніцьба Коміна».

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 13 кастрычніка (субота) 2018 г., 15:00 — 18:00
Кошт: 3 р. 00 к. (у традыцыйных строях БЯСПЛАТНА)
Тэлефон для даведак: 8 029 335-06-00 — Пятро Міхайлавіч

«Жаніцьба коміна» — архаічны абрад звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, І КОМІН СВЕЦІЦЬ!

Традыцыйная культура вельмі насцярожана і адказна ставілася да з'яў памежнага часу. Таму ўсе рытуальныя дзеянні падчас «запальвання» Коміна былі насычаны глыбокай сімволікай і сакральным сэнсам.

Філіял Веткаўскага музея пры падтрымцы ГМКГА «Талака» і гомельскай «Школкі бытавога танца» паспрабуе аднавіць гэтыя дзеянні падчас вечарыны і даць магчымасць кожнаму ўдзельніку дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый!

Што нас чакае:

  • традыцыйныя абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, зярнятамі і комінам;
  • традыцыйныя абрадавыя песні з Палесся;
  • традыцыйныя беларускія гульні, жарты і забавы;
  • традыцыйныя танцы;
  • традыцыйная ежа (гатуем агульны традыцыйны стол РАЗАМ).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика