Святкавалі Каляды ў Ветцы 10, 11 студзеня 2019 супрацоўнікі Веткаўскага музея разам з выхаванцамі і выхавацелямі дзіцячых ясляў-садоў №1, 3, 4, 5, вучнямі і настаўнікамі 1-4 класаў СШ №1, 1-6 класаў Гімназіі.

Куццю гатавалі, танчылі, спявалі, ладзілі паказ «Батлейкі» (п'еса «Цар Ірад»). І, вядома, згадвалі, як даўней Мароза гукалі: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці! Улетку не бывай, не марозь жыта, пшаніцы, аўса, проса, лёну і ўсяго, што трэба пасеяць, бы мы будзем біць цябе жалезнымі пугамі!»

На Вашэм дварэ дрэва стаяла,
Раю раіўся, Хрыстос нарадзіўся
На вашэм дварэ…
Ой, на тым дрэве цясова краваць,
Раю раіўся, Хрыстос нарадзіўся
На вашэм дварэ…
На той краваці Божая Маці
Сына радзіла!
Раю раіўся, Хрыстос нарадзіўся
На вашэм дварэ…

Святочнага настрою — па беражкі

Аўтар тэксту: Раманава Л.Д.
Аўтар фота: Раманава Л.Д.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика