22 лютага (субота) 2020, 13:00 у філіяле Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі» Змітра Скварчэўскага, кандыдата гістарычных навук, даследчыка міфалогіі і традыцыйнай беларускай культуры, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.

Кошт удзелу: уваходны квіток у музей — 1, 00 руб.

Прэзентацыя адбудзецца ў фармаце лекцыі на тэму «Беларускі язычніцкі пантэон: рэканструкцыі і традыцыя», пасля якой у прысутных будзе магчымасць задаць свае пытанні аўтару.

Прадстаўленае выданне — гэта першая кніга даследчыка, якая прысвечана міфалогіі і рэлігійнай традыцыі продкаў беларусаў. На старонках кнігі аўтар выкладае новы падыход да рэканструкцыі супольнасці багоў, якія шанаваліся продкамі беларусаў. У кнізе разглядаюцца дыскусійныя пытанні існавання пантэона, імёнаў, атрыбутаў і характарыстык багоў. На падставе фальклорных, гістарычных і шэрагу іншых крыніц вылучаюцца вобразы тутэйшых багоў, якія адпавядаюць старажытным індаеўрапейскім і з’яўляюцца іх працягам у беларускай фальклорна-міфалагічнай традыцыі.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика