Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 25 мая (пятніца) 2018 года - 18:00

Кошт удзелу: бясплатна

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

Беларусаў здаўна называюць драўляным народам, бо ўсё за што б ні ўзяцца ў жыцці ды гаспадарцы, то будзе зроблена пераважна з дрэва: дом, калыска, мэбля, посуд, дамавіна (труна)… Вялікую ўвагу людзі здаўна надавалі не толькі практычнай канструкцыі, але яшчэ эстэтычным і сімвалічным праявам. Як вельмі слушна заўважыў знакаміты даследчык традыцыі разьбянога дэкору Я.Р. Малікаў: "З дапамогай разбянога аздаблення заказчыкі і выканаўцы выказвалі свае мастацкія густы і светаўспрыманне, а таксама падсвядома адлюстроўвалі мастацкія традыцыі сваёй мясцовасці і часу. Творчае выкарыстанне гэтых традыцый было не толькі сродкам аздаблення жылля, але і яркім спосабам праяўлення ўласнай непаўторнасці і самаідэнтэфікацыі, што заўжды з’яўлялася важным аспектам у народнай культуры".

Наш час дыктуе новыя правілы і рэаліі жыцця. Драўляныя дамы саступаюць месца бетонным гмахам, але ж… "Не хлебам адзіным жыве чалавек!". Часта прыкрываючыся патрэбай даху над галавой і чатырма сценамі мы зусім забываемся, што мы не сёння з’явіліся на гэтай зямлі і не на пустую зямлю мы прыйшлі. Перад намі быў цэлы пласт гісторыі, а гісторыя гэта і падзеі, і людзі, і матэрыяльная спадчына, і архітэктура ў тым ліку.

Яшчэ два-тры дзясяцігоддзі таму, прайшоўшыся па вулачках Гомеля і навакольных населеных пунктах, можна было смела казаць пра ўнікальны архітэктурны ландшафт, але ж сёння мы з’яўляемся сведкамі, як гэта ўсё "драўлянае хараство" хуткімі тэмпамі знікае з нашых вачэй: зносяцца старыя дамы, унікальны драўляны дэкор замяняе "модны" і практычны сайдынг. Таму менавіта зараз, калі "гісторыя" што яшчэ знаходзіцца вакол нас, не знікла, трэба не толькі задумацца, але і дзейнічаць, каб мы не засталіся з "голымі сценамі" і "бязлікай гісторыяй".

Як адзін з варыянтаў такой актыўнасці, гэта стварэнне дакументальнай фота-базы для вывучэння, захавання інфармацыі, аднаўлення, рэканструкцыі ці рэстаўрацыі драўляных дамоў у будучыні. Такой базай можа стаць сайт drewa.by.

Падчас прэзентацыі сайта:

  • распавядзем, для чаго патрэбны сайт і як ім карыстацца;
  • пакажам унікальныя матэрыялы, прысвечаныя драўляным будынкам, якія збіраліся ў Вільнюскім і Маскоўскім архівах;
  • пакажам кароткаметражныя фільмы пра гісторыю і захаванне гістарычных драўляных дамоў;
  • абмяркуем праблему захавання і аднаўлення гістарычных драўляных дамоў у Гомелі.
Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика