З 16 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея для аматараў беларускіх традыцый і танцавальных рытмаў пачне дзейнічаць школка беларускіх танцаў. Усе ахвотныя змогуць навучыцца асновам беларускага народнага танца. Задача-мінімум - атрымаць станоўчыя эмоцыі. Задача-максімум - прадставіць Гомель на рэспубліканскім конкурсе танцаў “Мяцеліца”. Палажэнне конкурсу - у прымацаваным да гэтай старонкі ўнізе ("Вложения") тэкставым файле.

Чакаем вас штопятніцу а 16.30, штосуботу і штонядзелю а 14.00. УВАГА!!! Час можа змяняцца, сачыце за навінамі ў суполцы "Укантакце": https://vk.com/event84594039.

Добраахвотны ўнёсак - 4 000 р.

Адрас: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традацый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Тэл.: (8-0232) 74-88-87, 74-10-40.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика