Танцавальная этна-вечарына у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

Ужо традыцыйна, каторы год філіял Веткаўскага музея ў Гомелі адкрывае сезон зімовых вячорак.

Вячоркі - традыцыйная форма баўлення часу доўгімі зімовымі вечарамі. Падчас вячорак не толькі пралі, ткалі, вышывалі, але яшчэ і казкі цікавыя бавілі, песні спявалі, а таксама танцавалі.

Першую вечарыну ў гэтым годзе мы вырашылі прысвяціць менавіта танцавальнай (харэаграфічнай) культуры беларусаў.

Падчас вечарыны мы разам з Вамі:

  • раскрыем для сябе таямніцы танцавальнага майстэрства;
  • адчуем рытмы жыцця і рытмы танцу;
  • развучым і папяем прыпеўкі пад танцы;
  • навучымся танцаваць традыцыйныя танцы Гомельшчыны;
  • патанчым уволю пад заліхвацкія гукі гармоніка!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 10 снежня (нядзеля) 2017 года, 15:00

Кошт удзелу: 2 р. 00 к. (або "дзясятак" курыных яек)

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика