Дзіцячы інтэрактыўны праект Веткаўскага музея «Пазнай гісторыю рукамі» 16 лістапада 2018 г. наведалі вучні 4 «А» класа сярэдняй школы №1 г. Веткі імя А.А. Грамыкі. Тэма сустрэчы — «Жаночы строй в. Неглюбка».
У спецыяльнай прасторы, якая знаходзіцца ў г. Ветка корпус №2, актыўна разглядалі ўнікальныя элементы неглюбскага строю са збораў музея: кашулі, кубкі, гарлячкі, калышкі, спіс на гэтым працягваецца. Даведаліся і запомнілі ворах новых паняццяў. Дакрануліся да розных матэрыялаў: лён — звонкая расліна, лён — мяккая тканіна, калючую воўну і цвёрдую каноплю.
Кожны вучань застаўся задаволены. Узніклі пытанні:
- Што азначаюць арнаменты на кашулях?
- Як з расліны льна рабілі тканіну?
- Як выглядала неглюбчанка ў старасці?
Добрыя пытанні, адказы на каторыя будзем шукаць падчас нашых наступных сустрэч…
Запіс на заняткі: 8 (02330) 4-27-49 (аўторак-нядзеля з 9:00 да 18:00)
Аўтар: Ірына Пташка
Фотаздымкі: Вольга Афанасьева