Кожны тыдзень, субота з 13:00 да 15:00, запрашаем на заняткі па традыцыйных народных спевах.

Месца правядзення:
Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. г. Гомель, плошча Леніна 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Пад кіраўніцтва прафесійных спевакоў і выкладчыкаў будзем раскрываць глыбінныя і сакральныя асновы народных спеваў.

За аснову працы ўзяты матэрыялы з Гомельшчыны, што сабраныя цягам доўгіх гадоў фалькларыстамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці, якая ўключае ў сябе такія магутныя этнаграфічныя рэгіёны, як Палессе і Падняпроўе.

Кошт навучання - 20 000 за адзін занятак з чалавека. У месяц плануецца праводзіць прыкладна па 4 заняткі (з часам, калі будзе цікаўнасць і патрэба, заняткаў можа стаць болей).

Выкладаць спевы будуць:

Ірына Глушэц

Ганна Белько

Ірына Глушэц - мае прафесійную музычную адукацыю, скончыла УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" па спецыяльнасці "этнафоназнаўства", магістр мастацтвазнаўства, навучаецца ў аспірантуры. Па сваёй дзейнасці цесна звязана з народнай творчасцю Гомельшчыны - працуе метадыстам па этнаграфіі і фальклору ўстановы "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці", на працягу 3 гадоў кіравала спеўным калектывам пры Гомельскай маладзёвай краязнаўчай грамадскай арганізацыі "Талака". З'яўляецца ўдзельніцай фолк-гурта "Ягорава Гара" - выконвае ролю вядучай вакалісткі, іграе на ліры, гудку, цымбалах, гармоніку, бубне, сінтэзатары.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика