3 сакавіка ў нашым філіяле прайшоў вечар этнічнай музыкі. Да нас завіталі госці з Мінску – Раман Яраш і Юлія Літвінава. Прыехалі яны з народнымі песнямі: адны з іх выконваліся ў традыцыйнай манеры, другія – у апрацоўцы з музычным суправаджэннем.

Аднак паняцце “вечар этнічнай музыкі” для такой імпрэзы, бадай, занадта вузкае. Гэта была свайго кшталту сяброўская сустрэча, дзе спяваліся песні не толькі Юліяй і Раманам, але і ўсімі, хто ведаў мелодыю і словы. Больш за тое, на вечары не толькі спяваліся песні, але і адбыліся дзве невялічкія прэзентацыі (суарганізататар вечара ГМКГА “Талака” прадставіла свой дыск “А што ў лузе?”, Юлія – дыск веснавых спеваў “Да падай, Божа, ключы” гурта “Горынь”, у якім прымае ўдзел разам з Раманам). Былі і традыцыйныя танцы пад беларускую дуду, цёплыя сяброўскія размовы, успаміны-гісторыі з этнаграфічных экспедыцый і шмат яшчэ чаго цікавага.

- Усё прайшло класна, усё цудоўна. Адчуў вельмі вялікую плынь станоўчай энэргіі. Цудоўна ўсё было арганізавана: пасядзець, патанчыць, паспяваць песні, пазнаёміцца з вельмі цікавымі людзьмі… - дзеліцца сваімі ўражаннямі наведвальнік вечарыны Сяргей.

Вашай увазе – крыху фотаздымкаў з вечара. А таксама невялічкае відэа, за якое дзякуем Ігару Архіпаву.

Шмат хто з гледачоў прыйшоў на вечарыну ў народным строі.

Маршалак ГМКГА "Талака" Марыся Тульжанкова прэзентуе дыск "А што ў лузе?" - асаблівы мастацкі праект па матывах гомельскіх этнаграфічных экспедыцый.

Сумесныя спевы за гарбатай.

Танцы пад дуду.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика