У самым канцы восені і пачатку зімы - 29 лістапада - у філіяле Веткаўскага музея пройдзе Піліпаўская этна-вечарына "Кудзеліца". У тых, хто прыйдзе на вечарыну, будзе магчымасць даведацца пра асаблівасці вяселля на Веткаўшчыне, якое часцей ладзілася восенню, і пра таямніцы "бабскага" рамяства, а менавіта - прадзення (пачынаючы з кастрычніка і аж да самых Каляд гэта было галоўнай "бабскай" справай)…
У праграме вечарыны вас чакаюць:
- Выступ гурта "Стаўбунскія вячоркі" (в. Стаўбун Веткаўскага раёна) з вясельнай песеннай праграмай "Ляцелі галачкі… ";
- Выступ гурта "Ягорава гара" (г. Гомель) з акустычнай праграмай "Што на нашай вуліцы… ";
- Майстар-клас па прадзенні на самапрадцы і верацяне;
- Майстар-клас па традыцыйных танцах ад Віктара Шыпкова (Мінск-Маркавічы).
Пачатак: 29 лістапада, 16.00.
Кошт уваходу - 20 000.
Да сустрэчы ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).
Тэл. 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.