Ужо заўтра - 26 верасня - ў Гомелі пачынае працу II Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш сайт, як і два гады таму, плануе весці дзённік форуму.

Сёлета падзеі будуць адбывацца ўсяго ў 30 кіламетрах ад нашага музея, а не ў 600, як залетась. Таму нішто не замінала ўжо зранку прыехаць з усімі экспанатамі і пачаць падрыхтоўку адведзенай нам экспазіцыйнай плошчы у Легкаатлетычным манежы на Юбілейнай, 52. Нагадаем, што наш музей прадставіць на форуме экспазіцыю "Дам тебе я на дорогу образок святой".

- Мы, як і іншыя музеі Беларусі, другі раз удзельнічаем у гэтым форуме. У Гродна ўсё было неяк нечакана, раптоўна, невядома, а зараз мы ўжо неяк больш спакойна сябе адчуваем, - каментуе ўдзел у форуме дырэктар музея Галіна Нячаева. - У мінулы раз мы прадстаўлялі ткацтва, стары двор і семантыку арнаменту. Сёння мы паказваем другое крыло свайго музея, якое называецца "Музей стараабрадніцтва". Дакладней, яно было першым, асноўным, і толькі потым мы ўлюбіліся ў ручнікі…

Назва экспазіцыі - радок з блізкага сэрцу дырэктара верша М. Лермантава, які ён назваў "казацкай песняй".

- Я даведалася аб тым, што гэтая казацкая песня была напісана пад уплывам культуры казакоў-старавераў на Каўказе, - кажа Галіна Рыгораўна. - А яшчэ я даведалася, што калі ў 1764 годзе веткаўчан другі раз выганялі, то частку людзей гналі на Каўказ і зрабілі там казацкі полк. Такім чынам, мой любімы верш дзяцінства і тая калыханка лермантаўская, якую я любіла спяваць свайму сыну, аказалася яшчэ звязаная і з лёсам маіх продкаў.

Больш падрабязна пра ўдзел Веткаўскага музея ў форуме можна даведацца тут.

Падрыхтоўка музейшчыкамі экспазіцый ідзе поўным ходам

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика