“Залатое кальцо Гомельшчыны” – вядомая сетка турыстычных аб’ектаў нашай вобласці. Менавіта гэтая “звязка” лепшых музееў будзе прадстаўлена на “Вясне ў Гомелі”-2015.

Веткаўскі музей уваходзіць у іх лік. Арыгінальны стыль экспазіцый, аўтарскі почырк – як заўсёды. Мы паказваем праект “Вяртайцеся з вайны жывымі…”. Лаканічная выстава прысвечана тэме Вялікай айчыннай, але незвычайна павязвае творы і рэчы розных вякоў.

На карціне самадзейнага мастака Міхася Андыка – ягоны дзіцячы ўспамін пра вяртанне бацькі з вайны. Абпаленае агнём дрэва, каля суседняй хаткі – старэнькая жанчына, якая таксама чакае… Хто маліўся перад простымі сялянскімі іконамі з выявамі святых воінаў? Яны таксама тут. Вось, скачуць па дарозе сярод поля – тры Георгія-Ягорыя… А вось – стаяць сцяной – тры святых Іаана-воіна. І той, зямны салдат Іван – ідзе дамоў. Сімвалічная кампазіцыя. Але абразы – сапраўдныя. Перад імі маліліся некалькі пакаленняў. Маці, жонка, дачка, сястра, нявеста… Менавіта іх вера, любоў, вернасць, гарачае сэрца – вярталі воінаў дадому. Атрымліваецца неперарыўная радавая сувязь – у выхаванні любові да родных – да Радзімы!

Выстава-кірмаш пройдзе з 21 па 24 па адрасе: г. Гомель, вул. Юбілейная, 52, Легкаатлетычны манеж і прылягаючая да яго адкрытая пляцоўка.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика