Трэці Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся” прайшоў 13 верасня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. У 2014 годзе правядзенне фестывалю вылучалася тым, што ў яго межах у жніўні былі праведзены “Летнік на Петрыкаўшчыне” і мастацкі пленэр “Зямля пад белымі крыламі”.

А непасрэдна ў дзень правядзення праграма ўключыла дзейнасць вялікай колькасці пляцовак, пачынаючы ад працы тэматычных падворкаў па традыцыйных для Палесся промыслах і рамёствах і заканчваючы выступамі ў цэнтры аграгарадка калектываў і выканаўцаў з Беларусі, бліжняга і дальняга замежжа. Адна з пляцовак была адведзена пад “Свята ручніка”, у якім прыняў удзел наш музей.

Першае абласное свята беларускага ручніка прайшло ў 2012 годзе ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна, і далейшае яго правядзенне планавалася частатой раз на два гады. Сёлета свята вырашылі правесці ў кантэксце “Поклічу Палесся”.

Адкрытая пляцоўка каля ляскавіцкага ”Музея прыроды” была падзелена на чатыры сектары. Адзін з іх займаў Веткаўскі музей, другі – неглюбскі цэнтр ткацтва, астатнія два – майстрыхі з Жыткавіцкага (в. Азяраны) і Петрыкаўскага (в. Галубіца) раёнаў. Майстрам ад Веткаўскага музея, які ткаў і распавядаў усім жадаючым пра працэс стварэння тканіны, быў загадчык філіяла Веткаўскага музея Пятро Цалка. А дырэктар музея Галіна Нячаева дзялілася ведамі па адной з найцікавейшых тэм сваіх даследаванняў – семантыцы арнаменту.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика