Шмат гадоў Веткаўскі музей займаецца вывучэннем традыцыйнага ткацтва. Дзякуючы шматлікім экспедыцыям сабрана ўнікальная калекцыя народнага тэкстылю (ручнікоў, посцілак, строяў і інш.), назапашаны вялікі архіў тэарэтычных “ ткацкіх” ведаў, пераняты ад прамых носьбітаў традыцыйнага ткацтва шматлікія тэхнікі і прыёмы старажытнага рамяства.

Фестываль ткацтва “Кросенцы” – гэта магчымасць пабываць у этна-вандроўцы, этнаграфічнай экспедыцыі, пабачыць майстроў з усёй Гомельскай вобласці, паўдзельнічаць у майстар-класах па традыцыйным ткацтве. Заключная святочная праграма фестывалю будзе праходзіць у Гомелі каля філіяла Веткаўскага музея. Гасцей свята чакаюць дзіцячыя пляцоўкі, этнаграфічныя выставы, кніжныя выставы, этна-кірмаш і, натуральна, святочная канцэртная праграма. Паказаць сваю спеўную ўнікальнасць прыедуць фальклорныя і народныя калектывы амаль з усёй вобласці.

Падрабязная праграма фестывалю:

Дата

Мерапрыемства

18.08.2015 – 21.08.2015

Экспедыцыя ў вёскі Рэчыцкага раёна “Тканымі шляхамі ўспамінаў”.

Тэматыка: жаночыя рамёствы (прадзенне, ткацтва, вышыўка і г.д.), традыцыйны строй, абрадавыя тканіны, аброчныя крыжы.

22.08.2015

Фестываль ткацтва “Кросенцы” ў вёсцы Неглюбка.

23.08.2015

Этна-вандроўка “Аброк на сем рок”. Традыцыя аброчных крыжоў (Веткаўскі і Чачэрскі раёны) – вядзецца запіс на вандроўку ўсіх ахвотных.

24.08.2015

Адкрыццё дзіцячай школы традыцыйнага ткацтва “тКАЧАНЯТЫ”.

Занятак №1: “Гісторыя ткацтва. Вертыкальны ткацкі стан. Гліняныя прасніцы IV-Iст. да н. э.”.

25.08.2015

Школа традыцыйнага ткацтва “тКАЧАНЯТЫ”.

Занятак №2: “Ткацтва на бердзечку. Лекавыя якасці зёлак. Ткацтва “зёлкавых” габеленаў”.

26.08.2015

Школа традыцыйнага ткацтва “тКАЧАНЯТЫ”.

Занятак №3: “Каларыстыка. Сімволіка колераў у традыцыйнай культуры. Кручаныя паясы, ткацтва на бердзечку”.

27.08.2015

Школа традыцыйнага ткацтва “тКАЧАНЯТЫ”.

Занятак №4: “Кросны (гарызантальны ткацкі стан). Тэхнічная складовая частка кроснаў. Сімволіка ткацтва. Ткацтва “клетчатага” андарачнага палатна”.

28.08.2015

Школа традыцыйнага ткацтва “тКАЧАНЯТЫ”.

Занятак №5: “Традыцыйны арнамент: тэхналогія і сімволіка”. Ткацтва арнаментаў на рамцы”.

29.08.2015

Сустрэча з Зінаідай Іванаўнай Зіміной – сааўтарам выдання “Белорусский народный костюм. Крой, вышивка и декоративные швы”.

30.05.2-15

Святочная праграма рэгіянальнага фестывалю ткацтва “Кросенцы” (12:00 – 17:00):

- інтэрактыўныя выставы: “Чалавек – Строй – Абрад”, “Бацькава дачка ясна панначка…”, “Што ні сяльцо, то слаўцо…”;

- фотавыстава “Тайнапіс неглюбскіх майстрых. Размова праз тысячагоддзі…”;

- інтэрактыўная дзіцячая пляцоўка “Чаўначок”;

- майстар-класы ад майстроў па ткацтве Веткаўскага, Лельчыцкага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Светлагорскага і Акцябрскага раёнаў Гомельскай вобласці;

- дэфіле ў беларускіх традыцыйных строях з прыватных калекцыі і калекцый сучаснага адзення этнанакірунку;

- літаратурная пляцоўка “Повязь часоў”;

- handmade кірмаш “Чароўныя падарункі”;

- этна-кавярня;

- Святочная праграма з удзелам народных і фальклорных калектываў Веткаўскага, Чачэрскага, Добрушскага, Лельчыцкага, Жыткавіцкага, Светлагорскага і Ельскага раёнаў.

Падрабязнасці па тэлефонах: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика