
13 сакавіка (пятніца) а 16-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Вока".
Сіла погляду, магія зроку, сурокі. «Недрёманное око». Гаргона, якая позіркам ператварае ў камень. "Не аглядайся!". Вока, зрэнка вока, заплюшчыць вочы, сон як смерць...
Код зроку - чаму сярод іншых моў культуры ён самы запатрабаваны? Як даўно мы ствараем ідэі, прадметы, дзеянні, вобразы, жадаючы кіраваць наймацнейшым нашым (і чужым) органам? Як даўно мы вынаходзім спосабы засцерагчыся ад пранізлівага погляду?
Чаму мы носім пацеркі? Чаму ўзор на ручніку называецца «Вароннія вочы»? Навошта галава крумкача выразана над акном?
На што натхняе вобраз вока сучаснага мастака?
Як заўсёды, Веткаўскі музей шукае адказы на загадкі ўласнай культуры.
І гэтыя пошукі мы працягнем на нашай новай выставе "Вока". Тут будзе археалогія, этнаграфія, постмадэрн, а самым старажытным экспанатам больш за чатыры тысячы гадоў.
Запрашаем вас на адкрыццё выставы!
Калі: 13.03.2026 у 16:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Уваход вольны.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

