Перад Раством запрашаем наведаць нашу традыцыйную “Батлейку ў Веткаўскім” 

Што будзе ў праграме:

  • Мы раскажам вам пра традыцыйны калядны стол і абавязковую калядную страву;
  • Спяём калядкі - усе жадаючыя будуць ператварацца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія пачастункі;
  • Батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*.

Абавязковы папярэдні запіс! 

Дзе: гомельскі філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)

Калі: 06.01 (субота) у 12:00

Запіс па тэлефоне +375-232-50-96-98 (з 10:00 да 18:30).  

Узрост: ад 3х год і да бясконцасці.
Кошт: 10 BYN. 
Бясплатна для дзяцей да 5 год (уключна), але абавязкова ў суправаджэнні дарослага.

*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngr0qrxrzjejaindp3jds93hndr0gxyfyy_1.png 
 
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика