Запрашаем на традыцыйную сустрэчу ў межах праекту "ART-Ветка".
Гэтая сустрэча адбудзецца 4 лістапада, таму будзе прысвечана шанаванню Казанскай іконы Божай Маці.
Падчас сустрэчы вас чакае тэматычная экскурсія па экспазіцыі Веткаўскага музея ад Галіны Рыгораўны Нячаевай з лекцыяй пра Казанскую ікону Божай Маці.
Будзем рады ў такі дзень сустрэцца з вамі ў Веткаўскім музеі!
*Мова экскурсіі - руская
Патрэбны запіс.
Каб запісацца, тэлефануйце +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).
Кошт: данат (ахвяраванне любога памеру)
Калі: 4 лістапада (субота) ў 12:00.
Дзе: Веткаўскі музей, г. Ветка, Красная плошча, 5
Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49
*У гэты жа час у нашым гомельскім філіяле адбудзецца лекцыя «Іканапісныя традыцыі Веткі. Маці Божая Казанская».
_____________________