У суботу 8 лістапада ў Веткаўскім музеі адбудзецца незвычайная экскурсія-метафара “Тканіна як метафара ў традыцыйнай культуры”.
Мы прывыклі думаць пра метафару як пра слова ці выраз у пераносным значэнні — схаваным параўнанні. А ці можа мова быць тканінай? Тэхнікай, арнаментам, узорам, даўжынёй і шырынёй? Ці могуць тканіны расказваць пра чалавечую долю, пра цячэнне стагоддзяў, пра глыбокія сімвалы нашых продкаў?
На нашых вачах ажываюць старажытныя знакі: тыя ж, што ткалі жанчыны XX стагоддзя, нашы прабабкі. І тыя ж ромбы, што тры тысячы гадоў таму насілі сакральны сэнс. Як перадаецца праз тканіны старажытная метафара «жанчына = зямля»? Якая таямніца сакральнай геаметрыі ў узорах?
Мы зазірнем у тканую панёву і даведаемся, што ў ёй ад Маці-Сырой-Зямлі. Чаму тканіна стала часткай тэхнікі іканапісу? Чаму Спас — Нерукатворны? У што апранутыя святыя на іконах, і які сэнс схаваны ў складках іх адзення? Якія метафары хаваюць залатыя арнаменты веткаўскіх ікон?
Мы разгадаем таямніцы веткаўскага шыцця на рызах Багародзіцы. І зразумеем, чаму шалі нашых прабабак - гэта метафары раю.
І напрыканцы зададзім сабе пытанне: у што граем мы?
Мова экскурсіі - руская.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 233 04-27-49 (з 10:00 да 18:30).
Калі: 08.11 (субота), у 12:00.
Працягласць: 1,5 гадзіны.
Месца правядзення: Веткаўскі музей - Ветка, Красная плошча, 5
Кошт: 10 BYN


