Даражэнькія, мы рады анансаваць першую этна-вечарыну 2023 года!

Запрашаем вас на самую таямнічую і самую містычную вечарыну - "ВАРОЖБЫ".

Вечарына адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея (што ў Гомелі) 21 студзеня (субота) і пачнецца ў 15:00.

Калядны час вельмі спрыяе для таго, каб ВАРАЖЫЦЬ. Таму запрашаем у нашу прастору за магічнымі старажытнымі рытуаламі, гульнямі, спевамі. А таксама танцамі

Падчас вечарыны мы будзем спасцігаць усе асаблівасці варожбаў на Гомельшчыне: шчасце, доля-нядоля, багацце, замужжа... Усё для таго, каб высветліць будучыню, падрыхтавацца да непазбежнага.

КАЛЯДНЫ БОНУС: пакажам Батлейку для дарослых!

І, канешне, наша вечарына ні ў якім разе не абыдзецца без застолля. Па нашай добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы - стол збіраем у складчыну! Пажадана, каб кожны госць прынёс з сабой штосьці да святочнага стала. Прыносьце любыя смаколікі (і не толькі салодкія): яешню, пірагі, бліны, мёд, бульбу, каўбасу, сала, сыр, закруткі, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.

Запрашаем, нават клічам усіх вас + вашых сяброў + сяброў вашых сяброў!

Дата: 21.01 (субота), пачатак у 15:00.

Кошт удзелу — 5 BYN для дарослых, 2,5 BYN для дзяцей школьнага ўзросту.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (парк, за саборам Пятра і Паўла).

*Фота з вечарыны "Варожбы і танцы" ў 2018 годзе.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика